Клас з адной вучаніцай

0
0

Навучальны год у Гродна пачаўся без наяўнасці беларускамоўных класаў у школах.

Адміністрацыя 32-й школы пайшла на кампраміс. Настаўнікі будуць выкладаць адной дзяўчынцы, Святлане Астроўскай, большасць прадметаў па-беларуску. «Навучальны год для яе пачнецца першага кастрычніка. Са Святланай будуць займацца індывідуальна. Але маляванне і фізкультура будзе з усімі», – расказаў дырэктар СШ №32 Мікалай Байко. Так Света будзе вучыцца чатыры гады.

2-га верасня на плошчу  каля гарвыканкама выйшаў журналіст і грамадскі дзеяч Уладзімір Хільмановіч і прафесар гiсторыi Алесь Астроўскі з сям’ей у абарону беларускамоўнай адукацыі. Два тыдні таму прайшлі бацькоўскія сходы ў школах, на якіх прафесар Астроўскі агітаваў бацькоў аддаць дзяцей у беларускамоўны клас. Але заявы так і не з’явілiся. Як сказаў начальнік аддзела адукацыі гарвыканкама Сяргей Блажэй, «мы гатовы саступіць – клас будзе створаны пры наяўнасці 15 заяў, хаця па нормах – 20». Гэта не першая спроба адкрыць беларускамоўны клас у Гродна, але ж справа і тады не мела поспехаў з-за адсутнасці жадаючых. Прафесар плануе з вясны пачаць агітацыю на будучы навучальны год.

Оксана МАНЧУК, "ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО"

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ