Опрос: Выборы
Кого бы вы выбрали президентом РФ?
Новости | Новости политики | Беларуская асацыяцыя журналістаў - супраць!
 

Беларуская асацыяцыя журналістаў - супраць!

Непакой у журналістаў выклікалі прынятыя днямі папраўкі ў закон “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”, якія рэгламентуюць парадак і ўмовы публікацый і выступленняў чыноўнікаў у дачыненні службовых абавязкаў.

Згодна з папраўкамі, мэтазгоднасць публікацый і выступленняў будзе вызначаць кіраўнік дзяржаўнага органа. А для таго, каб выступіць у СМІ з публікацыяй альбо з каментарыем, чыноўнік павінен будзе атрымаць дазвол.

У сувязi з прынятымі змяненнямі  Беларуская асацыяцыя журналістаў распаўсюдзіла заяву, дзе  журналісты адзначаюць свой пункт гледжання на новаўвяддзенні. У БАЖ упэўнены, што прыняццё згаданых паправак будзе замахам на свободу масавай інфармацыі і прывядзе да закрытасці дзейнасці дзяржаўных органаў. У заяве звяртаецца ўвага і на тое, што абмежаванне права дзяржслужбоўцаў выступаць у СМІ супярэчыць артыкулу 33 Канстытуцыі. Нагадаем, што у адпаведнасці з ім, кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.

Акрамя таго у дакуменце БАЖ адзначаецца, у адпаведнасці з артыкулам 48 закона "Аб друку і іншых СМІ", што ўвядзенне абмежаванняў на кантакты з журналістам і перадачу яму інфармацыі лічыцца замахам на свабоду масавай інфармацыі. 

 

Комментарии:

Есть, что сказать? comment

Пожалуйста, введите код с картинки:

Рейтинг новости
0